Беларуская Служба

У Варшаве праходзіць Еўрапейскі фестываль з нагоды 20-годдзя членства Польшчы ў ЕС

01.05.2024 15:49
Мерапрыемствы – гэта выдатная магчымасць лепш даведацца аб культуры і мастацтве еўрапейскіх краін.
       20-
У Варшаве праходзіць Еўрапейскі фестываль з нагоды 20-годдзя членства Польшчы ў ЕСPAP/Tomasz Gzell

Ва ўсёй Польшчы адбываюцца святочныя ўрачыстасці і мерапрыемствы, прысвечаныя 20-годдзю ўступлення краіны ў Еўрапейскі Саюз. Канцэрты, танцы і вулічныя тэатры – гэта толькі невялікая частка праграмы святкавання юбілею. Мерапрыемствы – гэта таксама выдатная магчымасць лепш даведацца аб культуры і мастацтве еўрапейскіх краін.

У Варшаве на Каралеўскім тракце арганізаваны Еўрапейскі фестываль. У гэты асаблівы дзень вуліца ператварылася ў маляўнічае еўрапейскае мястэчка. На ўсёй яе працягласці арганізаваныя стэнды муніцыпальных устаноў і прадпрыемстваў, якія інтэнсіўна развіваліся за 20 гадоў прысутнасці Польшчы ў ЕС, у тым ліку Варшаўскі метрапалітэн, аўтобусны і трамвайныя ўпраўленні, гарадская хуткасная чыгунка. На тэрыторыі фестывалю таксама арганізаваныя авіяцыйная зона, падрыхтаваная польскімі авіякампаніямі, і зона для дзяцей.

У адукацыйнай еўрапейскай зоне з дапамогай гульняў і заняткаў самыя юныя госці фестывалю і маладыя людзі змогуць лепш даведацца пра прынцыпы функцыянавання Еўрасаюза.

На фестывалю выступілі гурты з Польшчы, Германіі, Францыі і Іспаніі.

вс